Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскія мытнікі спынілі фуру зь беларускімі цыгарэтамі на 2,7 мільёна эўра


23 сакавіка літоўскія мытнікі выявілі ў фуры, якая прыбыла зь Беларусі, амаль 800 тысяч пачкаў кантрабандных цыгарэт «Minsk Super Slims» агульным коштам 2,7 мільёна эўра (разам з абавязковымі да выплаты падаткамі), паведаміла Мытная служба Літвы.

Кіроўца, грамадзянін Польшчы, заявіў, што перавозіць зь Беларусі ў Польшчу груз фольгі ў скрутках транзытам празь Літву. Мытнікі вырашылі праверыць машыну рэнтгенам і ў выніку выявілі кантрабанду — у фользе было схавана каля 1,6 тысяч скрынак з цыгарэтамі.

Кіроўцу затрымалі, вырашаецца пытаньне пра ягоны арышт.

Як адзначаюць мытнікі, гэта адна з найбуйнейшых партыяў кантрабандных цыгарэт, затрыманых сёлета на літоўскай мытні.

Надалей фіксуюцца і вельмі ўзрасьлі плыні нелегальнага курыва зь Беларусі: за тры месяцы сёлета службоўцы Мытнай крымінальнай службы ўжо затрымалі 5,36 млн пачкаў кантрабандных цыгарэт. Гэта амаль дзьве траціны ад агульнай колькасьці сканфіскаваных у 2019 годзе цыгарэт (8,25 мільёна пачкаў) і амаль столькі ж, колькі ў 2018 годзе — 6,1 мільёна пачкаў, адзначаюць мытнікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG