Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Біл Гейтс назваў тры крокі, неабходныя для перамогі над COVID-19, у тым ліку — татальны карантын


Бил Гейтс.
Бил Гейтс.

У сваім артыкуле ў Washington Post заснавальнік кампаніі Microsoft і сустаршыня Фонду Біла і Мэлінды Гейтсаў прапануе навукова абгрунтаваныя рашэньні, якія дапамогуць выратаваць жыцьці і вярнуць ЗША да працы.

Няма сумненьня, піша Гейтс, што Злучаныя Штаты ўпусьцілі магчымасьць апярэдзіць новы каранавірус, але акно для прыняцьця важных рашэньняў яшчэ не зачыненае. Выбар, які палітычныя лідэры і бізнэсмэны робяць цяпер, будзе мець вялікі ўплыў на тое, як хутка пачнуць зьмяншацца лічбы, як доўга эканоміка застанецца спыненай і колькім амэрыканцам давядзецца пахаваць свайго блізкага чалавека з прычыны COVID-19.

Гейтс кажа, што дзякуючы працы ў сваім Фондзе, ён кантактаваў з экспэртамі і лідэрамі ў Вашынгтоне і па ўсёй краіне. З гэтых сустрэчаў ён зрабіў выснову, што трэба зрабіць тры крокі.

Першае

Краіне патрэбны пасьлядоўны агульнанацыянальны падыход да поўнага карантыну. Нягледзячы на заклікі экспэртаў, некаторыя акругі і штаты не зачыніліся цалкам. У некаторых месцах усё яшчэ адчыненыя пляжы, у іншых — працуюць рэстараны зь сядзячымі месцамі.

Гэта, кажа Гейтс, рэцэпт катастрофы. Бо людзі могуць свабодна перамяшчацца празь дзяржаўныя межы, як і вірус. Лідэры краіны павінны зразумець: закрыцьцё і карантын усюды азначае закрыцьцё і карантын усюды. Пакуль колькасьць выпадкаў хваробы не пачне скарачацца па ўсёй Амэрыцы — што можа заняць 10 тыдняў або больш — ніхто ня можа працягваць свае справы як звычайна або паслабляць карантын.




Любая блытаніна ў гэтым пытаньні толькі павялічыць эканамічную шкоду, павысіць верагоднасьць таго, што вірус вернецца і прывдзе да большай колькасьці сьмерцяў.

Другое

Фэдэральны ўрад павінен актывізаваць тэставаньне. Нашмат больш тэстаў павінны быць даступныя. Трэба хутка вызначыць патэнцыйных добраахвотнікаў для клінічных выпрабаваньняў, каб напэўна ведаць, калі можна будзе вярнуцца да нармальнага жыцьця.

Ёсьць добрыя прыклады для перайманьня. Штат Нью-Ёрк нядаўна пашырыў свае магчымасьці да больш чым 20 000 тэстаў у дзень. Ёсьць прагрэс у распрацоўцы больш эфэктыўных мэтадаў тэставаньня. Напрыклад, самаправерка, распрацаваная ў Сыэтле, якая дазваляе пацыентам самастойна браць у сябе аналіз, не падвяргаючы рызыцы мэдычнага працаўніка.

Гейтс спадзяецца, што гэтая і іншыя навінкі хутка распаўсюдзяцца па краіне, але, кажа ён, попыт на тэсты хутчэй за ўсё будзе на працягу нейкага часу перавышаць прапанову. У выніку цяпер цяжка сказаць дакладна, колькі выпадкаў зарэгістравана або куды вірус пачне рухацца далей. Праз недахоп матэрыялаў аналіз забірае 7 дзён у той час, як ён неабходны ў межах 24 гадзін.

Таму, піша Гейтс, краіне патрэбныя дакладныя правілы і прыярытэты для тых, хто правяраецца. Першымі ў сьпісе павінны быць людзі, хто выконвае важныя функцыі — мэдычныя працаўнікі і людзі, якія аказваюць першую дапамогу. Далей павінны ісьці людзі з моцнымі сымптомамі, якія маюць найбольшую рызыку цяжка захварэць, а таксама тыя, хто зь імі кантактуе.

Тое самае тычыцца і масак з вэнтылятарамі. Вымушаная канкурэнцыя 50-ці губэрнатараў за выратавальныя матэрыялы і абсталяваньне і плата шпіталямі непамерна высокіх цэнаў за іх толькі пагаршаюць сытуацыю.

Трэцяе

Краіне патрэбны заснаваны на навуковых дадзеных падыход да распрацоўкі мэтадаў лячэньня і вакцыны, піша Біл Гейтс. Пакуль навукоўцы працуюць над абедзьвюма гэтымі задачамі, лідэры павінны дапамагчы ім, не распальваючы чуткі і панічныя пакупкі.

Напрыклад, задоўга да таго, як гідраксыхлёрахін быў зацьверджаны ў якасьці неадкладнага леку пры COVID-19, людзі пачалі яго ліхаманкава скупляць, стварыўшы праблемы для хворых на ваўчанку, якім гэты лек патрэбны для выжываньня.

Трэба праводзіць выпрабаваньні і інфармаваць грамадзкасьць аб іх выніках. Як толькі будзе знойдзены эфэктыўны мэханізм лячэньня, ён павінен быць прадстаўлены людзям, якія маюць у ім найбольшую патрэбу.

Каб пакласьці канец гэтай небясьпечнай хваробе, спатрэбіцца бясьпечная і эфэктыўная вакцына. На думку Біла Гейтса, яна можа зьявіцца раней, чым праз 18 месяцаў і стаць самай хуткай з вакцынаў, распрацаваных чалавецтвам.

Але, каб абараніць амэрыканцаў і людзей ва ўсім сьвеце, трэба будзе вырабіць мільярды доз новай вакцыны. Без вакцыны асабліва цяжкая сытуацыя можа скласьціся ў небагатых краінах, бо сярод небагатага насельніцтва нашмат цяжэй арганізаваць карантын і абмежаваць кантакты.

Вынаходніцтва і выраб вакцыны патрабуе выкарыстаньне ўнікальнага абсталяваньня, і яго распрацоўка можа быць дадатковым цяжарам для прыватных кампаніяў. Таму рызыку стварэньня такога абсталяваньня павінен узяць на сябе фэдэральны ўрад. Днямі урад заключыў пагадненьне пра выраб вакцыны зь дзьвюма прыватнымі кампаніямі і тржба спадзявацца, што будуць і новыя пагадненьні.

На заканчэньне Біл Гейтс нагадвае, як у 2015 годзе на канфэрэнцыі амэрыканскага фонду TED ён заклікаў сусьветных лідэраў рыхтавацца да пандэміі як да вайны, адшукваючы расколіны ў сыстэме. Сёлета, кажа ён, мы убачылі, што шлях да гэтага яшчэ далёкі.

Але Біл Гейтс усё яшчэ верыць, што калі прыняць правільныя, заснаваныя на навуцы і вопыце мэдыкаў рашэньні цяпер, яшчэ можна ўратаваць жыцьці і вярнуць краіну да нармальнага функцыянаваньня.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG