Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея гатовая заплаціць Беларусі $70 млн кампэнсацыі за падаткавы манэўр. Менск хоча нашмат болей


Таварны цягнік з нафтай
Таварны цягнік з нафтай

У 2020 годзе Расея можа кампэнсаваць Беларусі кошт паставак нафты ў межах 60-70 млн даляраў.

Пра гэта агенцтву Reuters паведаміў намесьнік міністра фінансаў Расеі Аляксей Сазанаў.

«Мэханізм кампэнсацыі вырашаецца на высокім узроўні. Ён абмяркоўваецца толькі на 2020 год. Гэта будуць невялікія лічбы, наўрад ці болей за 60-70 мільёнаў даляраў», — адзначыў чыноўнік.

Па выніках 2019 году канцэрн «Белнафтахім» паведаміў, што беларускія НПЗ страцілі ў выніку рэалізацыі падатковага манэўру Расеі 320 мільёнаў даляраў.

У канцы сакавіка Менск і Масква дамовіліся аб цэнаўтварэньні пры пастаўках расейскай нафты ў Беларусь пасля трохмесячнага перапынку. Буйныя расейскія нафтавыя кампаніі зьнізілі прэмію пры пастаўках нафты з 12 да 5 даляраў за тону на фоне глябальнага падзеньня коштаў на сыравіну. Пры гэтым беларускія ўлады сьцьвярджалі, што з красавіка пастаўкі дэ-факта будуць без прэміі, частка прэміі кампэнсуе ўрад Расеі за кошт міжбюджэтных разьлікаў.

Паводле Міністэрства фінансаў Беларусі, сёлета краіна можа купіць 12-14 млн тон расейскай нафты пры індыкатыўным балянсе 24 млн тон. Астатнюю частку разьлічваюць набраць альтэрнатыўнымі пастаўкамі.

Раней улады Беларусі хацелі атрымаць ад Расеі кампэнсацыю за падатковы манэўр, у выніку якога кошт расейскай нафты для краіны набліжаецца да сусьветных цэнаў.

Расея спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь. Што здарылася

  • 1 студзеня 2020 году Расея спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь, але расейская нафта працягвае паступаць транзытам празь Беларусь у Эўропу.
  • Беларусь і Расея дагэтуль не дамовіліся пра пастаўкі нафты ў 2020 годзе, хоць Лукашэнка і Пуцін вялі перамовы 30 і 31 сьнежня.
  • Прыняты толькі «індыкатыўны балянс»: Расея можа паставіць 24 млн тонаў нафты на год. У 2019-м столькі і паставілі: 18 млн т пайшлі на перапрацоўку, яшчэ 6 млн т на «перамытненьне». Паводле эканаміста Яраслава Раманчука, Беларусі на ўласныя патрэбы хапае 6–7 млн тонаў — астатняе ішло на нафтапрадукты для экспарту або на «перамытненьне».
  • 31 сьнежня 2019 году Лукашэнка даручыў завозіць нафту з партоў Балтыі і залучыць альтэрнатыўныя пастаўкі праз магістральны нафтаправод «Дружба».
  • Пакуль Мазырскі НПЗ пачаў атрымліваць нафту толькі ад кампаніі расейскага алігарха Гуцэрыева — чакаецца пастаўка ўсяго 750 тысячаў тонаў.
  • Беларусь дамовілася пра імпарт 80 тонаў нарвэскай нафты Johan Sverdrup з пастаўкай у літоўскі порт Клайпеда. У Беларусі чакаюць пачатку разгрузкі ўвечары 22 студзеня. Перавалка і транспарт да НПЗ чыгункай будуць каштаваць больш за 20 даляраў за тону.
  • Гатоўнасьць транспартаваць нафту ў Беларусь на пастаяннай аснове ўжо выказалі суседнія Латвія (магчымыя аб’ёмы не абвяшчаліся) і Літва (да 3 млн тонаў на год​). Пры чым Літва гатовая дастаўляць і газ. Па стане на 21 студзеня «Белнафтахім» мае «практычна гатовыя кантракты» на альтэрнатыўныя пастаўкі.
  • Беларускія НПЗ у першай палове студзеня працавалі на леташніх запасах, аб’ёму якіх хапала прыкладна на 20 дзён працы. Экспарт нафтапрадуктаў Беларусь часова прыпыняла ад 1 студзеня, аднавіла ад 21-га.
  • Паводле неафіцыйных зьвестак «Інтэрфаксу», Беларусь прапанавала рэалізаваць варыянт разавай пастаўкі нафты з рэсурсаў незалежных пастаўшчыкоў з мэтай павелічэньня запасаў сыравіны на НПЗ на час правядзеньня перамоваў.
  • Публічна ж Лукашэнка 21 студзеня паставіў задачу зьнізіць пастаўкі нафты з Расеі да 30-40% ад неабходных аб’ёмаў: «працэнтаў 30 мы павінны з Балтыкі завозіць і працэнтаў 30 праз Украіну». Пастаўкі з Казахстану, заявіў ён, заблякавала Расея.
  • Менск і Масква дасюль не ўзгаднілі кампэнсацыю за расейскі падатковы манэўр. У беларускі бюджэт-2020 закладзеныя страты ў памеры 951 млн рублёў.
  • Расея дагэтуль не кампэнсавала Беларусі страты за пастаўкі бруднай нафты ў красавіку 2019 году — толькі 20 студзеня 2020-га дамовіліся пра падыходы і мэтодыку кампэнсацыі.

Беларусь — адзіная краіна ў сьвеце, якая багацее на суседзкай нафце, — эканаміст

Дзе браць нафту, калі не ў Расеі, і колькі страчвае Беларусь ад прыпыненьня паставак? Тлумачым разам з экспэртам

Усё пачалося з Пуціна. Кароткая гісторыя нафтагазавых канфліктаў Беларусі і Расеі

Ці ўратуе Беларусь эўрапейская нафта? Разьбіраемся з экспэртамі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG