Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп апублікаваў сваю падатковую дэклярацыю


Дональд Трамп
Дональд Трамп

За 2019 год прэзыдэнт ЗША зарабіў ня менш за 446 мільёнаў даляраў. Дакумэнт апублікаваны на сайце Бюро па пытаньнях этыкі пры ўрадзе ЗША.

Асноўнымі крыніцамі даходаў Трампа летась сталі ягоная рэзыдэнцыя ў Мар-а-Лага (штат Флорыда), курорт у Маямі і гатэль Trump International ў Вашынгтоне. Кіраўнік ЗША таксама атрымлівае грошы ад Гільдыі кінаактораў ЗША і ад продажаў сваёй кнігі «Мастацтва заключаць угоды».

У пачатку ліпеня Вярхоўны суд ЗША пастанавіў перадаць пракурорам у Нью-Ёрку падатковыя дэклярацыі Трампа за дзевяць гадоў. У Кангрэс інфармацыя аб даходах кіраўніка Белага дома накіравана не будзе.

Акрамя таго, пазоў да Трампа падавалі тры камітэты Кангрэсу. Яны патрабавалі ад прэзыдэнта раскрыцьця фінансавай інфармацыі. Аднак Вярхоўны суд адмовіў заканадаўцам і даў права прыняць рашэньне судам ніжэйшых інстанцый. Гэта азначае, што да прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША ў лістападзе гэтага году Кангрэс з падатковымі дэклярацыямі Трамп не азнаёміцца.

У чэрвені 2015 году, перад вылучэньнем на пасаду прэзыдэнта, Трамп заявіў, што ён валодае амаль 8 мільярдмі 800 мільёнамі даляраў. Аднак часопіс Forbes тады зьменшшыў гэтую суму ў два разы.

У красавіку 2020 года Forbes ацаніў капітал прэзыдэнта на 2 мільярды 1 мільён долараў, на адзін мільярд менш у параўнаньні з кастрычнікам 2019 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG