Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 300 чалавек затрымалі падчас нядзельных маршаў пратэсту ў Беларусі

абноўлена

Дваровы марш у мікрараёне Сокал пад Менскам, 13 сьнежня
Дваровы марш у мікрараёне Сокал пад Менскам, 13 сьнежня

У 127-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту акцыі праходзяць у форме маршаў у мікрараёнах.

Сілавікі ў балаклавах спрабуюць разганяць акцыі і затрымліваць удзельнікаў, але разагнаць усе акцыі яны не пасьпяваюць.

На 14.00 14 сьнежня праваабарончы цэнтар «Вясна» сабраў прозьвішчы як найменей 286 затрыманых удзельнікаў пратэстаў у Берасьці, Менску і Смалявічах. Паводле ГУУС Менгарвыканкаму, затрыманых больш за 300. У тэлеграм-канале «Сьпісы затрыманых» — 320 імёнаў, і гэта без уліку Заводзкага РУУС. Паводле МУС, да суду за кратамі пакінулі 271 чалавека.

У Берасьці затрымалі 63-гадовую Алену Гнаўк, у Менску сілавікі спынілі вядомага ўдзельніка акцыяў пратэсту 84-гадовага Яна Грыба, але пазьней адпусьцілі. У Менску сілавікі затрымалі карэспандэнта тэлеканалу «Белсат» Станілава Івашкевіча. У Смалявічах міліцыя затрымала цэлую клясу школьнікаў, але пазьней іх адпусьцілі з пастарунку. Пазьней зьявілася інфармацыя аб затрыманьні яшчэ двух журналістаў: фатографа Генадзя Верацінскага і выпускаючага рэдактара рэсурсу Onliner Мікалая Градзюшкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG