Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістку Кацярыну Андрэеву адмовіліся вызваліць пад парукі


Кацярына Андрэева, архіўнае фота
Кацярына Андрэева, архіўнае фота

«Сабраныя вычарпальныя доказы ў дастаковым аб'ёме, якія паказваюць на зьдзяйсненьне злачынства», — сьцьвярджае сьледчы ў справе Андрэевай.

Беларуская асацыяцыя журналістаў апублікавала адказ старшага сьледчага Фрунзэнскага раённага аддзелу Сьледчага камітэту Ігара Курыловіча на хадайніцтва аб вызваленьні журналісткі тэлеканалу «Белсат» Кацярыны Бахвалавай (працуе пад прозьвішчам Андрэева).

Вызваліць журналістку прапаноўвалі пад парукі старшыні БАЖ Андрэя Бастунца, галоўных рэдактараў газэт «Новы час» і «Народная воля» Аксаны Колб і Ёсіфа Сярэдзіча, а таксама журналіста Валера Каліноўскага.

Хадайніцтва палічылі неабгрунтаваным, бо «падчас папярэдняга расьсьледаваньня сабраныя вычарпальныя доказы ў дастатковым аб'ёме, якія паказваюць на зьдзяйсьненьне Бахвалавай К. А. злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 342 КК Рэспублікі Беларусь» . Журналістку абвінавацілі ў «арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або да актыўнага ўдзелу ў такіх дзеяньнях».

Якія менавіта доказы мае сьледзтва, Курыловіч не паведаміў.

Раней адмовілі у падобным хадайніцтве адносна журналісткі Дар’і Чульцовай — яна, як і Андрэева, знаходзіцца пад вартай ад 15 лістапада. Іх затрымалі ў час жывой трансьляцыі разгону акцыі пратэсту ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG