Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі Злату Януковіч, дзяўчыну з культавага фота з пратэстаў 2020 году


Злата Януковіч у счэпцы на замчышчы ў Менску, 10 жніўня 2021
Злата Януковіч у счэпцы на замчышчы ў Менску, 10 жніўня 2021

Студэнтку 3-га курса хімфаку БДУ Злату Януковіч затрымалі за фатаздымак, зроблены 10 жніўня 2020 году ў Менску.

За фота ў «счэпцы» студэнтку абвінавачваюць паводле арт. 342 КК («арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»), паведамляюць праваабаронцы цэнтру «Вясна».

Злата — студэнтка 3 курсу хімфаку БДУ. Згодна з тым, што кажуць аднагрупнікі, яе забралі з заняткаў. Родныя пакуль адмаўляюцца ісьці на кантакт з журналістамі.

У праўладных тэлеграм-каналах зьявілася «пакаяльнае відэа» зь ёю. Пакуль невядома, у якім статусе знаходзіцца Злата Януковіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG