Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд пакінуў бязь зьменаў завочны прысуд Сьвятлане Ціханоўскай


Сьвятлана Ціханоўская, архіўнае фота
Сьвятлана Ціханоўская, архіўнае фота

20 чэрвеня Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў апэляцыю на прысуд апазыцыйнай лідэрцы Сьвятлане Ціханоўскай.

Прысуд пакінулі бязь зьменаў, а апэляцыйную скаргу — без задавальненьня. Прысуд набыў законную моц, паведамляе прэс-служба суду.

6 сакавіка ў Менскім гарадзкім судзе завочна вынесьлі прысуды фігурантам «справы Каардынацыйнай рады»: Сьвятлану Ціханоўскую пакаралі 15 гадамі зьняволеньня, Паўла Латушку — 18 гадамі, астатнія фігуранты атрымалі па 12 гадоў пазбаўленьня волі. Прысуд вынес судзьдзя Пятро Арлоў. Дзяржаўнае абвінавачваньне па гэтай справе падтрымліваў пракурор Міхаіл Кавалёў. Працэс праходзіў завочна, бо ўсе фігуранты знаходзяцца за межамі Беларусі.

Ціханоўскую абвінавачвалі паводле некалькіх артыкулаў КК: у здрадзе дзяржаве, масавых беспарадках, стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня, распальваньні варожасьці, змове з мэтай захапіць уладу, закліках да санкцый.

«Я ня думаю пра тое, што яны хацелі сказаць мне сваім „прысудам“. Зь ім ці безь яго — я і дэмакратычныя сілы рабілі і працягнем рабіць усё магчымае, каб вызваліць нашых палітычных зьняволеных і прывесьці нашую краіну да дэмакратычных пераменаў», — пракамэнтавала тады прысуд Сьвятлана Ціханоўская.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG