Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільскія вайскоўцы пацьвердзілі, што падчас нападу на кібуц Бээры баевікі ХАМАС адсякалі галовы немаўлятам


На пахаваньні адной з ахвяр вайны ў Ізраілі
На пахаваньні адной з ахвяр вайны ў Ізраілі

Раней падобная інфармацыя публікавалася ізраільскімі журналістамі.

Прэс-сакратар Арміі Ізралію ( ЦАХАЛ) Джонатан Конрыкус заявіў, што баевікі ХАМАС абезгалоўлівалі дзяцей падчас сьмяротнай хвалі нападаў у мінулыя выхадныя, піша ВВС.

Конрыкус кажа, што судова-мэдычны экспэрт, які наведаў месцы пасьля разаніны ў кібуцы Бээры, бачыў целы дзяцей і пацьвердзіў, як яны загінулі.

«Я прызнаю, нам спатрэбіўся пэўны час, каб сапраўды зразумець і праверыць гэтую справаздачу, і было цяжка паверыць, што нават ХАМАС мог зьдзейсьніць такі барбарскі акт», — кажа ён.

«Я думаю, што цяпер мы можам з адноснай упэўненасьцю сказаць, што гэта тое, што зрабіў ХАМАС... паўсюль былі раскіданыя зьнявечаныя целы».

Ізраільскія валянтэры раней паведамілі, што знайшлі на тэрыторыі кібуцу Бээры, які знаходзіцца недалёка ад сэктару Газа, больш за 100 целаў жыхароў, загінулых пасьля нападу групоўкі ХАМАС 7 кастрычніка.

Адзін зь мясцовых жыхароў расказаў, што кібуц цалкам зьнішчаны.

Як паведаміла выданьне The Times of Israel, да вайны ў Бээры жылі каля тысячы грамадзян. Гэта азначае, што нападнікі забілі кожнага дзясятага жыхара.

Баевікі ХАМАС атакавалі кібуц Бээры на поўдні Ізраілю 7 кастрычніка. Армія абароны Ізраіля некалькі гадзін вяла за яго бой. Паведамлялася, што некаторыя жыхары знаходзяцца ў закладніках.

Прадстаўнікі ізраільскай арміі раней выказвалі меркаваньне, што да Бээры з Газа маглі прарыць падземны тунэль, па якім байцам ХАМАС прыходзіла падмацаваньне.

Вайна Ізраілю з ХАМАСам. Асноўнае

  • 7 кастрычніка Ізраіль зазнаў ракетнага ўдару з боку сэктару Газа, а баевікі руху ХАМАС прарваліся на тэрыторыю краіны, забіўшы ня меней за 260 удзельнікаў музычнага фэсту і захапіўшы сотні закладнікаў. Некаторых людзей расстрэльвалі проста на вуліцах.
  • Уварваньне з сэктару Газа адбылося ў 50-ю гадавіну пачатку вайны Суднага дня 1973 году.
  • Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) у адказ на атаку пачала ваенную апэрацыю «Жалезныя мячы». Ужо 8 кастрычніка Ізраіль афіцыйна абвясьціў стан вайны.
  • ХАМАС папярэдзіў, што будзе забіваць аднаго з закладнікаў кожны раз, калі ізраільскія вайскоўцы будуць бамбіць цывільныя аб’екты ў Газе.
  • Іран заявіў, што не бярэ ўдзелу ў вайне, але адкрыта заявіў пра падтрымку дзеяньняў ХАМАСу. Найвышэйшы ўладар Ірану аятала Алі Хамэнэі заявіў: «Мы цалуем рукі тым, хто плянаваў напад на сыянісцкі рэжым».
  • Колькасьць параненых беларусаў на 10 кастрычніка — 3 чалавекі. Стан адной з параненых жанчын цяжкі.
  • 10 кастрычніка ў кібуцы Кфар Аза побач з сэктарам Газа выявілі целы дзясяткаў забітых, у тым ліку малых дзяцей.
  • Міністар абароны Ізраілю Яаў Галант 11 кастрычніка заявіў, што войска пераходзіць да поўнамаштабнага наступу на сэктар Газа.
  • Лібанская ўзброеная групоўка «Хезбала» 11 кастрычніка абстраляла супрацьтанкавымі ракетамі пазыцыі ізраільскіх вайскоўцаў і заявіла, што забіла і параніла іх.
  • Па стане на 17 кастрычніка вядома, што ў Ізраілі з пачатку вайны загінулі трое грамадзян Беларусі.
  • Ізраіль у лістападзе пайшоў у атаку на сэктар Газа і заявіў аб пашырэньні наземнай апэрацыі.
  • 22 лістапада стала вядома, што Ізраіль і ХАМАС у Катары падпісалі пагадненьне ад замірэньні на 4 дні. Пазьней замірэньне падоўжылі, але ўжо 30 лістапада яно спынілася пасьля ракет з Газы па Ізраілі, заявілі ў ЦАХАЛ.
  • За час замірэньня з палону ХАМАС было вызвалена 105 закладнікаў, а з ізраільскіх турмаў 240 палестынскіх зьняволеных.
  • 6 студзеня Ізраіль заявіў пра тое, што поўнач Газы зачышчаная ад баевікоў ХАМАС.
  • Разбуральная вайна Ізраілю ў cэктары Газа ў лічбах.
  • «Хэзбала» выпусьціла ракеты па Ізраілі на наступны дзень пасьля нападу ХАМАС, у кастрычніку 2023 году. З таго часу абстрэлы на мяжы адбываюцца амаль штодня. Дзясяткі тысяч жыхароў эвакуавалі з прымежных раёнаў з абодвух бакоў.

  • «Хэзбала» — ваенізаваная групоўка і палітычная партыя, якая кантралюе значную частку паўднёвага Лібану. Злучаныя Штаты лічаць яе тэрарыстычнай арганізацыяй. Эўрапейскі Зьвяз унёс у свой сьпіс такіх арганізацыяў толькі яе ўзброенае крыло, але не палітычную партыю (партыя «Хэзбалы» прадстаўлена ў парлямэнце Лібану). «Хэзбала» таксама ёсьць часткаю так званай іранскай «восі супраціву» — сеткі іранскіх давераных асобаў і падтрыманых Тэгеранам групаў баевікоў, якія выступаюць супраць Ізраілю і ЗША.

  • Увосень 2024 году рэзка вырасла супрацьстаяньне на ізраільска-лібанскай мяжы. «Хэзбала» атакавала Ізраіль, а ў Тэль-Авіве вырашылі правесьці сэрыю авіяналётаў, каб зьнішчыць атакавальны патэнцыял «Хэзбалы».
  • 23 верасьня Ізраіль распачаў першую з 2006 году наземную апэрацыю на поўдні Лібану, калі пачалася Другая лібанская вайна (Ліпеньская вайна). Апэрацыю назвалі «Стрэлы поўначы».
  • 27 верасьня Ізраіль нанёс магутныя ўдары па Лібане і забіў лідэра «Хэзбалы» Хасана Насралу.
  • 3 кастрычніка Армія абароны Ізраілю паведаміла пра атаку на аб’екты «Хэзбалы» ў Бэйруце.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG