Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт арыштаваў лецішча журналісткі Ганны Златкоўскай


Ганна Златкоўская
Ганна Златкоўская

Раней улады арыштавалі бацькоўскую хату выканаўцы абавязкаў кіраўніка «Белсату» Аляксея Дзікавіцкага на Піншчыне.

Ганна Златкоўская пакінула Беларусь у лістападзе 2020 году. Днямі стала вядома пра тое, што на яе завялі крымінальную справу.

8 кастрычніка ў Менску сілавікі прыйшлі зь ператрусам у кватэру да маці журналісткі Ганны Златкоўскай, піша БАЖ. Пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook.

У гэты ж дзень стала вядома, што супраць Златкоўскай у Беларусі распачалі крымінальную справу, а на яе маёмасьць — лецішча — наклалі арышт. Паводле якога артыкулу перасьледуюць журналістку і ў чым сутнасьць абвінавачаньня, пакуль невядома.

«Што гэта за крымінальная справа супраць мяне, маці не паведамілі. Паводле іх, сказаць могуць толькі мне. У органах, відаць, ведаюць, што я ў Літве. Як яны будуць паведамляць асабіста мне, ня ведаю. Думаю патэлефанаваць ім, але сумняваюся, што гэта дапаможа. Хутчэй, ветліва прапануюць прыехаць і паабяцаюць усё расказаць пры сустрэчы», — казала Златкоўская.

Лецішча — адзіная нерухомасьць, якая належыць журналістцы.

Ганна Златкоўская — пісьменьніца, журналістка, калюмністка. Аўтарка дзьвюх кніг прозы: «Страшна жыць, мама» і «Паляваньне на матылькоў». Супрацоўнічала з шэрагам незалежных СМІ і мэдыяпраектаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG