Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ў цэнтры Кіева. «Беркут» атакуе. Майдан прастаяў ноч. Каля дваццаці забітых

абноўлена

Спэцназ пачаў штурм Майдану, ужываючы вадамёты, газ, гранаты, траўматыку. Дзьве начныя атакі адбітыя. Каля тысячы параненых.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


Twitter-трансьляцыя
«Беркут» сьцягваюць на Майдан

5 канал паведаміў пра сьцягваньне новых сіл “Беркута” да Майдана. Сотні беркутаўцаў літаральна бягуць, бачна на відэа. «Няўжо лёс Чаушэску нічому не навучыў улады?» -- камэнтуе адзін з удзельнікаў этэру 5 каналу рэктар Кіева-Магілянскай Вячаслаў Брухавецкі.
На Майдане пачаліся сутычкі

Сілавікі пачалі штурм барыкад на Майдане Незалежнасьці з дапамогай бронетэхнікі. Пра гэта паведамляе карэспандэнт Еспресо.TV з месца падзей. Паводле яго слоў, БТР урэзаўся ў барыкаду і за ім на штурм пайшлі «беркутовцы» і байцы Ўнутраных войскаў. Абаронцы барыкад абараняюцца кідаюць у БТР і «беркутаўцаў» кактэйлі Молатава. У іх паляцелі шумавыя гранаты.
На Майдане падпалілі БТР

Пра гэта паведамляе карэспандэнт Еспресо.TV з месца падзей.


БТР раней урэзаўся ў барыкаду і за ім на штурм пайшлі «беркутовцы» і байцы Ўнутраных войскаў.
Вадамёты тушаць БТР.
Спэцназ штурмуе Майдан


Гучаць выбухі, ліецца вада з вадамётаў.

Са сцэны Майдану гучаць парклёны на адрас міліцыі.
На Майдане гарыць намёт

Падчас штурму Майдана успыхнуў адзін з намётаў майданаўцаў, разьмешчаны каля стэлы. Людзі акружаныя, стаяць за шчытамі
Майдан палае

На Майдане незалежнасьці шмат ачагоў агню. Ад атак спэцназу людзі адбіваюцца камянямі. Каля манумэнта Незалежнасьці стаіць 2 тысячы дэманстантаў,-- паведамляе 5 канал.
Міліцыя патрабуе ад дэманстрантаў падпарадкавацца

Людзі ў адказ кідаюць камяні ў шэрагі спэцназу.
Абаронцы Майдана пяюць гімн Украіны.

Падчас сутыкненьняў у Кіеве загінулі 9 чалавек -- міліцыя

У ходзе дзённых сутыкненьняў паміж пратэстоўцамі і сілавікамі ў Кіеве памерлі 9 чалавек: 7 грамадзянскіх і двое міліцыянтаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіеўскай міліцыі.
Супрацьстаяньне на Майдане незалежнасьці працягваецца.

15-20 тысяч пратэстоўцаў на Майдане


На Інстытуцкай вуліцы тры вадамёты. Людзі сьпяваюць гімн. Рух транспарту ў цэнтры Кіева амаль паралізаваны. Спэцназ прадпрымае лякальныя спробы падысьці да пратэстоўцаў. Гараць вялізныя вагнішчы.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG