Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ў цэнтры Кіева. «Беркут» атакуе. Майдан прастаяў ноч. Каля дваццаці забітых

абноўлена

Спэцназ пачаў штурм Майдану, ужываючы вадамёты, газ, гранаты, траўматыку. Дзьве начныя атакі адбітыя. Каля тысячы параненых.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


Twitter-трансьляцыя

Сытуацыя прыцішылася

Людзі на Майдане стаяць у коле спэцназу. Зноў чутно выступы са сцэны Майдану. Выступае Алег Цягнібок, ён кажа, што толькі што прайшлі перамовы з амбасадарамі эўрапейскіх краін.
МАЙДАН ТРЫМАЕ АБАРОНУ
ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

Дэпутаты Вярхоўнай Рады ад апазыцыі стаяць разам з мітынгоўцамі

Дэпутат Аляксандар Турчынаў заклікае трымаць абарону барыкад.

20 тысяч людзей на Майдане

Такую лічбу назваў тэлеканал 1+1. Міліцыя выкарыстоўвае гумовы кулі на подступах да Майдана.

Параненых не пасьпяваюць вывозіць

Вядоўца мітынгу заявіў адносіць параненых да Дому прафсаюзаў. Ён кажа, што параненых не пасьпяваюць адвозіць і заклікае клапаціцца пра ўсіх.
Трансьляцыя адзінага незалежнага 5-га тэлеканалу спынілася.

У тым ліку і праз спадарожнік.

Януковіч патэлефанаваў Клічку

Віталь Клічко заклікае камандзіраў спэцназу спыніць рух іх калёнаў.

Ён сказаў, што толькі што яму патэлефанаваў Януковіч і запрасіў на перамовы.

«Перамовы магчымыя, калі вы спыніце рух. Гэты выспа Свабоды і мы адсюль нікуды ня пойдзем», — сказаў Клічко са сцэны Майдану.

Яцанюк заклікаў спэцназ да замірэньня цягам ночы

Арсеній Яцанюк таксама зьвярнуўся да кіраўнікоў міліцыі і запрапанаваў перамір’е да раніцы.

На Эўрамайдане ў Харкаве абвясьцілі «максымальную мабілізацыю на Кіеў»


На традыцыйным штовечаровым мітынгу Эўрамайдану каля помніка Шаўчэнкі ў Харкаве прайшла акцыя памяці загінулых у Кіеве і была абвешчаная мабілізацыя на Кіеў.

Людзі стаялі з плякатамі «Усе на Кіеў» і «Мабілізацыя на Кіеў 478 км».

На Майдане засталіся жанчыны

Адна зь іх чытае свой верш пра яе ўнука і ўнука прэзыдэнта, у якім заклікае Януковіча сысьці.

Міліцыя праз гукаўзмацняльнікі абвяшчае антытэрарыстычную апэрацыю


Міліцыя просіць жанчын і дзяцей пакінуць Майдан. Бэркут страляе плястыкавымі кулямі.

«Беркут» спаліў царкву Майдана. Пра гэта паведамляе Еспресо.TV.

Вадамёты працягваюць паліваць дэманстрантаў.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG