Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ў цэнтры Кіева. «Беркут» атакуе. Майдан прастаяў ноч. Каля дваццаці забітых

абноўлена

Спэцназ пачаў штурм Майдану, ужываючы вадамёты, газ, гранаты, траўматыку. Дзьве начныя атакі адбітыя. Каля тысячы параненых.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


Twitter-трансьляцыя
Зноў загучалі выстралы, людзі кідаюць у спэцназ камяні.

Пратэстоўцы падпалілі адзін з вадамётаў. Пра гэта паведамілі са сцэны Майдана.

Мітынг працягваецца

Выступае экс-міністар унутраных спраў Украіны Юры Луцэнка: “На нас напалі рабы Пуціна, якія хочуць тут устанавіць рабскія парадкі”.

«Беркут» уцякае — Алег Ляшко

Дэпутат Рады Алег ляшко заявіў са сцэны, што «Беркут» пачынае адыходзіць:

«Яны ўцякаюць».

5 канал адключылі па ўсёй Украіне

Як паведамляе BBC Украіна, вяшчаньне праз спадарожнік таксама перарвалася.

Карыстальнікі сацсетак паведамляюць, што канал спыніў вяшчаньне ў кабэльнай сетцы «Трыялан » у Сэвастопалі, таксама нельга глядзець канал у Нікалаеве. Пазьней вядучы канала Арцём Аўдзіенка паведаміў, што тэлеканал недаступны па ўсёй краіне.

Сайт «5 каналу» таксама не працуе. На спадарожніку 5 канал цяпер таксама недаступны.
У Львове і Івана-Франкоўску зноў захопленыя абласныя дзяржаўныя адміністрацыі. Супраціву не было.

Тры міліцыянты загінулі ў Кіеве – МУС Украіны


Пад час сёньняшніх падзей у Кіеве пацярпелі 135 міліцыянтаў.

3 зь іх памерлі, 35 — знаходзяцца ў цяжкім стане. Усяго 35 праваахоўнікаў атрымалі агнястрэльныя раненьні. Пра гэта паведаміла прэсавая служба МУС Украіны.

Паводле ведамства, падчас масавых беспарадкаў па мэдыцынскую дапамогу зьвярнуліся 157 супрацоўнікаў міліцыі і вайскоўцаў унутраных войскаў.

На Майдане лідэр крымскіх татараў

Лідэр крымскататарскага Мэджлісу Мустафа Джамілёў заявіў, што ніводзін дыктатар, які запляміў рукі крывёю, не пазьбег пакараньня.

Жанчыны пяюць паўстанцкія песьні

"Лента за лентою набої подавай, український повстанче, в бою не відступай",— сьпявае жанчына са сцэны Майдану.

Спэцназ актывізаваўся

«Перадавая па ўсім пэрымэтры Храшчатыка! Трымаемся. Вы вялікія героі, хлопцы. Яны паляць, як фашысты», — гучаць словы выступоўцы са сцэны Майдана.

Па пэрымэтры Майдану палаюць шыны

Людзі на сцэне пяюць гімн «Ще не вмерла Україна!» Нацыянальныя ўкраінскія сьцягі аздобленыя чорнымі жалобнымі стужкамі.
Выступоўцы са сцэны кажуть, што Майдан і Хрэшчатык не гарэлі з часоў Другой сусьветнай вайны. Са сцэны заклікаюць «Беркут» адступіць сто крокаў назад.
Паступаюць абвяржэньні пра спыненьне працы кіеўскіх аэрапортаў. Паводле чыноўнікаў, усе аэрапорты працуюць

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG