Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адрамантаваў машыну, зьлётаў у Ізраіль: кіраўніка Сеньненскага райвыканкаму пасадзілі на чатыры гады за хабар


©Shutterstock
©Shutterstock

Былы старшыня Сеньненскага райвыканкаму Віцебскай вобласьці Віктар Цапота прызнаны вінаватым у перавышэньні службовых паўнамоцтваў і крадзяжы праз злоўжываньне паўнамоцтвамі і асуджаны на чатыры гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.

Як выявілі сьледчыя, у сакавіку-красавіку 2012 году Віктар Цапота ўтойваў тэхнічныя пашкоджаньні службовага аўто, незаконна загадаў службоўцам набыць запчасткі і адрэмантаваць машыну за бюджэтныя грошы. Таксама ў жніўні таго ж году ён лятаў у Ізраіль у службовую камандзіроўку, і, хоць пералёт аплочваў ізраільскі бок, Цапота пазначыў, што нібыта аплаціў за пералёт сам, і атрымаў кампэнсацыю.

Цапота ўзначальваў Сеньненскі райвыканкам у 2011-2014 гадах, да таго каля году ўзначальваў Талачынскі райвыканкам.

Тым часам у Салігорску за хабар судзяць былога старшыню Салігорскага райвыканкаму, яму пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG