Злучаныя Штаты Амэрыкі працягнулі санкцыі супраць Паўночнай Карэі яшчэ на год. Адпаведны дакумэнт падпісаў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.
Прычына — ядзерная пагроза.
«Існаваньне і рызыка пашырэньня матэрыялаў, прыдатных для выкарыстаньня зброі на Карэйскай паўвысьпе, а таксама дзеяньні ўраду Паўночнай Карэі, як і раней, уяўляюць надзвычайную пагрозу для нацыянальнай бясьпекі, зьнешняй палітыкі і эканомікі Злучаных Штатаў», — гаворыцца ў паведамленьні Белага дому.
12 чэрвеня Дональд Трам і Кім Чэн Ін сустракаліся ў Сынгапуры.
13 чэрвеня Трамп напісаў у твітэры, што ядзернай пагрозы ад Паўночнай Карэі больш няма.
Just landed - a long trip, but everybody can now feel much safer than the day I took office. There is no longer a Nuclear Threat from North Korea. Meeting with Kim Jong Un was an interesting and very positive experience. North Korea has great potential for the future!
— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) 13 June 2018
ЗША ўвялі санкцыі супраць КНДР у 2008 годзе за распрацоўку ядзернай зброі і выпрабаваньне балістычных ракетаў.