Румаса намінавалі ў назіральную раду буйнога расейскага банку

Сяргей Румас, архіўнае фота

Былога прэмʼер-міністра Беларусі Сяргея Румаса вылучылі кандыдатам у назіральную раду Россельхозбанка, паведаміў Tut.by.

Россельхозбанк — дзяржаўны расейскі банк, найбуйнейшы крэдытор аграпрамысловага комплексу Расеі. Ягоную назіральную раду ўзначальвае міністар сельскай гаспадаркі Расеі Дзьмітры Патрушаў — сын дзяржсакратара Рады бясьпекі Расеі, былога дырэктара ФСБ Мікалая Патрушава.

Сяргей Румас пакінуў пасаду прэмʼер-міністра Беларусі ў чэрвені 2020 г оду.

У лютым 2021 году затрымалі сяброў Румаса. Сам ён у гэты час быў у Вялікай Брытаніі і Казахстане.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Румас зь Лёндану пракамэнтаваў затрыманьне банкіраў і расказаў пра свае пляны
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чатыры крызісы, якія навісьлі над беларускай эканомікай. Тлумачыць экспэрт