Паводка закранула адразу некалькі краін Цэнтральнай Эўропы, сярод якіх Польшча, куды пасьля 2020 году пераехалі сотні тысяч беларусаў. Пагаварылі зь імі пра тое, што цяпер адбываецца ў краіне і як палякі рэагуюць на стыхію.
Палітык Анатоль Лябедзька ў інтэрвію Свабодзе выказаўся пра зварот палітвязьня, грамадзяніна ЗША і Беларусі Юрася Зянковіча да кандыдатаў на выбарах у ЗША Камалы Гарыс і Дональда Трампа, які паказалі па БТ у прапагандыскім фільме.
Беларусь на 176-м месцы ў сьвеце ва ўзроўні навуковай свабоды.
Мантаса Данелюса асудзілі на 9 гадоў турмы.
Продажы беларускіх аўтобусаў у Расею ў жніўні абваліліся ў 21 раз у параўнаньні зь мінулым годам. Чаму так адбываецца і што далей будзе з попытам на гэтую прадукцыю?
Падзеі 20 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Прадстаўнікі Службы хуткай гуманітарнай дапамогі і Аб’яднанага пераходнага кабінэту прэзэнтавалі ў Вільні дзейнасьць Міжнароднага гуманітарнага фонду, які займаецца фінансавай дапамогай беларускім палітвязьням і іх сем’ям.
Трапіць у Польшчу для беларусаў цяпер — выпрабаваньне. Содні чаканьня на мяжы, чэргі зь дзясяткаў аўтобусаў, праверкі тэлефонаў. Расказваем, што адбываецца.
Грузінскі праваабаронца Мамука Андгуладзэ мяркуе, што ўрад краіны выціскае за мяжу ўсіх, хто крытыкуе Пуціна. Ён спадзяецца на перамены ў Грузіі пасьля выбараў, якія пройдуць увосень.
Падзеі 19 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Падчас уручэньня Прэміі салідарнасьці імя Леха Валэнсы ў Варшаве 18 верасьня міністар замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі адказаў на пытаньне Свабоды, як беларусам ня траціць надзеі ў часы, калі рэпрэсіі ў краіне не спыняюцца ўжо некалькі гадоў, тысячы людзей прызнаныя палітвязьнямі ці зьехалі з краіны.
Латушка прысьвяціў ўзнагароду свайму бацьку і брату Андрэю, якіх ужо няма, сказаўшы, што тыя да апошняй хвіліны змагаліся за вольную Беларусь, і стрыечнаму брату, які цяпер знаходзіцца ў турме.
У канцы жніўня ўрад чарговы раз дапамог «Івацэвічдрэву» з крэдытамі. Расказваем, як у гэтае прадпрыемства ўліваюць грошы цягам 17 гадоў і які вынік гэта дало.
Дэпутатка парлямэнту Грузіі Хатыя Дэканаідзэ асудзіла дзеяньні ўладаў Грузіі, якія не дапусьцілі ў краіну беларускага журналіста Андрэя Мялешку, і ягоную 11-гадовую дачку Аляксандру.
Затрыманым выставілі абвінавачаньні і ўзялі пад варту. Сьледзтва працягвае высьвятляць іншых датычных да падрыхтоўкі ўзброенага захопу ўлады.
У чэрвені Леаніду Судаленку прысудзілі 5 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах строгага рэжыму.
Прэзэнтацыя новай кнігі беларускага паэта Ўлядзімера Някляева прайшла ў Варшаве.
Журналіст і актывіст Андрэй Мялешка расказаў Свабодзе, як яны з дачкой правялі дзень у аэрапорце Кутаісі перад высылкай з Грузіі, чаму зь імі зьнікла сувязь і што яны плянуюць рабіць далей.
Падзеі 17 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
16 верасьня Андрэй Гнёт перадаў у рэзыдэнцыю прэзыдэнта Сэрбіі Аляксандра Вучыча зварот больш як 780 сусьветных і сэрбскіх творцаў, мастакоў і інтэлектуалаў, якія просяць не экстрадаваць Гнёта ў Беларусь, а вызваліць.
Загрузіць яшчэ