Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы кіраўнік Офісу АБСЭ ў Менску прыедзе ў сярэдзіне студзеня


Новы кіраўнік Офісу АБСЭ ў Менску Бэнэдыкт Халер прыбудзе ў Беларусь у сярэдзіне студзеня. У інтэрвію БелаПАН ён сказаў, што пачне выкананьне новых абавязкаў "адразу пасьля семінара кіраўнікоў місій АБСЭ ў Вене", які пройдзе ў сярэдзіне студзеня.

Халер адзначыў, што рады свайму прызначэньню. Паводле яго слоў, ён з цікавасьцю сочыць за сытуацыяй у рэгіёне з таго часу, як у 1988—1990 годзе працаваў у пасольстве ФРГ у Маскве. У Беларусі дыплямат дагэтуль ня быў, аднак, паводле яго слоў, неаднаразова наведваў іншыя постсавецкія краіны, у прыватнасьці назіраў за выбарамі ў Малдове.

"Узначаліць офіс АБСЭ ў Беларусі — гэта, канешне, выклік, але, як паказвае вопыт майго папярэдніка і вынікі яго працы, любыя цяжкасьці можна пераадолець", — указаў Халер.

Да прызначэньня ў Менск Халер займаў пасаду пасла па спэцыяльных даручэньнях МЗС ФРГ па пытаньнях антысэмітызму і халакосту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG