Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бактэрыі, антыбіётыкі. Расея абмежавала пастаўкі мясамалочнай прадукцыі трох прадпрыемстваў Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Фэдэральная служба па вэтэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расеі (Рассельгаснагляд) паведаміла пра часовае абмежаваньне паставак прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў.

У паведамленьні ведамства адзначаецца, што

  • ў ялавічыне прадпрыемства «Вялес-Міт» (Маладэчанскі мясакамбінат) паўторна выявілі бактэрыі лістэрыі,
  • у гатовых мясных вырабах Глыбоцкага мясакамбіната ізноў знайшлі антыбіётык азітраміцын,
  • а ў сухім малаку Лунінецкага малочнага завода паўторна выявілі перавышэньне колькасьці мэзафільных аэробных і факультатыўна анаэробных мікраарганізмаў.

Пастаўкі прадукцыі гэтых прадпрыемстваў абмежавалі.

16 верасьня стала вядома, што Рассельгаснагляд часова абмежаваў пастаўкі прадпрыемства «Белфуд Прадакшн» у сувязі з «паўторным выяўленьнем энрафлаксацыну ў кансэрвах зь мяса птушкі для дзіцячага харчаваньня».

Таксама ведамства ўзяло пад узмоцнены кантроль пастаўкі прадукцыі пяці беларускіх прадпрыемстваў:

  • «Шчучынскага філіялу Горадзенскага абласнога спажывецкага таварыства цэх мясных паўфабрыкатаў» (у ялавічыне выявілі хіналоны — група антыбактэрыйных прэпаратаў),
  • філіялу Барысаўскага мясакамбіната (у ялавічыне знайшлі бактэрыі групы кішачнай палачкі),
  • каўбаснага цэху ААТ «Александрыйскае» (у ялавічыне знайшлі бактэрыі групы кішачнай палачкі),
  • Жабінкаўскага камбікормавага завода (у сіхім корме для катоў знайшлі незарэгістраваныя \ якія перавышаюць зарэгістраваныя лініі ГМА-кампанэнту),
  • філіялу «Юніміт» прадпрыемства «Смалявічы Бройлер» (у паўфабрыкатах з птушкі выявілі перавышэньні паказчыкаў тэсту на мікробную бясьпеку).

Таксама Рассельгаснагляд рэгулярна паведамляе пра спыненьне кантрабанды тавараў з Беларусі. Так, 30 жніўня паведаміла пра вяртаньне з Расеі на тэрыторыю Беларусі 470 кг вэтэрынарных прэпаратаў, 24 ліпеня — пра вяртаньне ў Беларусь 600 кг кантрафактных буякоў, 15 ліпеня — пра выяўленьне «факту кантрабанды нарвэскай рыбнай прадукцыі празь Беларусь у Расею», а ў чэрвені — пра вяртаньне ў Беларусь 5,4 тысячы харчовых курыных яек, якія везьлі без дакумэнтаў у «бруднай машыне».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG