Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: у космас упершыню паляцеў беларус Уладзімер Кавалёнак


Архіўнае фота. Уладзімер Кавалёнак (зьлева) падчас мітынгу на плошчы, жнівень 1991 году. Справа — Юры Хадыка.
Архіўнае фота. Уладзімер Кавалёнак (зьлева) падчас мітынгу на плошчы, жнівень 1991 году. Справа — Юры Хадыка.

Падзеі 9 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

З 9 па 11 кастрычніка 1977 году беларус Уладзімер Кавалёнак зьдзейсьніў свой першы палёт у космас на касьмічным караблі «Саюз-25» (пазыўны «Фатон-1») у якасьці камандзіра карабля. Агулам ён зьдзейсьніў тры палёты ў космас (другі і трэці — у 1978 і 1981 гадах) і правёў там агулам 216 содняў.

Таксама ў гэты дзень

1618 — пачалося Магілёўскае паўстаньне супраць царкоўнай уніі. Месьцічы не пусьцілі ў горад Язафата Кунцэвіча.

1648 — войска ВКЛ на чале зь Янушам Радзівілам пасьля аблогі ўзяло Пінск.

1708 — у ходзе Паўночнае вайны 1700—1721 гадоў расейскае войска пад камандаваньнем Пятра I і Меншыкава ў бітве каля вёскі Лясная на Магілёўшчыне разграміла швэдзкі корпус, якім кіраваў Левэнгаўпт.

У гэты дзень нарадзіліся

1892 — Іва Андрыч, югаслаўскі пісьменьнік.

1922 — беларуская акторка Тацяна Аляксеева, заслужаная артыстка Беларусі.

1924 — Аляксандар Аксёнаў, беларускі і савецкі дзяржаўны і палітычны дзяяч. Міністар унутраных спраў БССР (1960-65), старшыня Савету Міністраў БССР (1978 — 1983), амбасадар СССР у Польскай Народнай Рэспубліцы (1983-85), старшыня Дзяржаўнага камітэту СССР па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні (1985–89).

1940 — Джон Ленан, легендарны брытанскі рок-музыка.

1878 — беларускі гісторык Уладзімер Пічэта, адзін з арганізатараў і першы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1921–1929).

1984 — Валярына Кустава, паэтка і тэлевядоўца.

У памяці

1929 — Адам Лісоўскі, адзін з заснавальнікаў беларускага хрысьціянскага руху, каталіцкі сьвятар. Пераклаў на беларускую мову часткі Новага Запавету: Апакаліпсіс, Апостальскія дзеі, лісты сьвятога Паўла.

1967 — Эрнэста Чэ Гевара, аргентынскі рэвалюцыянэр.

1976 — Павал Пракапеня, беларускі, польскі і расейскі опэрны сьпявак

1978 — Жак Брэль, бэльгійскі сьпявак і актор.

2012 — Сяржук Цімохаў, беларускі мастак, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х – пач. ХХІ ст.

Сяржук Цімохаў
Сяржук Цімохаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG