Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Паўднёвая Карэя пашыраюць вайсковую супрацу перад магчымай пагрозай з боку КНДР


Вашынгтон і Сэул маюць намер пашырыць супрацу ў галіне абароны перад магчымай пагрозай з боку КНДР.

Пра гэта сёньня пасьля сустрэчы ў Сэуле заявілі міністры абароны дзьвюх краін Эштан Картэр і Хан Мін Гу. Яны асудзілі апошнія заявы Паўночнай Карэі аб тым, што яна плянуе правесьці запуск ракет далёкага радыюсу дзеяньня або ядзерныя выпрабаваньні.

Картэр назваў Пхеньян «небясьпечным». Хан Мін Гу адзначыў, што дзьве краіны будуць супрацоўнічаць па розных напрамках, каб супрацьстаяць гэтым пагрозам.

У Паўднёвай Карэі знаходзяцца каля 28500 амэрыканскіх вайскоўцаў.

У дачыненьні да Паўночнай Карэі ўведзеныя санкцыі з боку ААН, Эўразьвязу і ЗША ў сувязі зь ядзернымі распрацоўкамі і праграмай балістычных ракет.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG