Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Інстытуту гісторыі НАН Беларусі звольнілі сем супрацоўнікаў. Яшчэ пяцёра сышлі самі на знак салідарнасьці


Сядзячы пратэст навукоўцаў на прыступках прэыздыюму Акадэміі навук, Уладзімер Шыпіла (у цэнтры) — адзін навукоўцаў якога звальняюць з Інстытуту гісторыі. 13 кастрычніка 2020 году.
Сядзячы пратэст навукоўцаў на прыступках прэыздыюму Акадэміі навук, Уладзімер Шыпіла (у цэнтры) — адзін навукоўцаў якога звальняюць з Інстытуту гісторыі. 13 кастрычніка 2020 году.

Кіраўніцтва Інстытуту гісторыі НАН Беларусі не працягнула кантракт ужо семярым супрацоўнікам. Яшчэ пяцёра навукоўцаў заявілі аб звальненьні ў знак салідарнасьці.


Пра гэта Tut.by паведаміў кандыдат гістарычных навук Андрэй Мацук. Хто звольнены з інстытуту і што гаворыць яго кіраўніцтва?

З 17 лістапада не падоўжылі кантракты ўжо семярым. Гэта кандыдаты гістарычных навук Мікалай Волкаў, Аляксей Шаланда і Кацярына Крывічаніна, кандыдат філялягічных навук Аляксандар Жлутка, навуковыя супрацоўнікі Аляксей Радаман, Тацьцяна Папоўская і Ўладзімер Шыпіла.

Усе яны атрымалі паведамленьне за подпісам Вадзіма Лакізы, намесьніка дырэктара Інстытуту гісторыі па навуковай частцы.

Камэнтуючы непрацягненьне кантрактаў, Вадзім Лакіза заявіў, што ў гэтым няма палітыкі, што нібыта завяршаецца дзяржаўная пяцігадовая праграма навуковых дасьледаваньняў:

«Пад гэтую праграму калісьці фармаваўся калектыў. Сёньня ў інстытуце ў вялікай колькасьці людзей канчаюцца кантракты. Большасьць зь іх атрымае паведамленьні пра непрацягненьне кантрактаў. Акрамя таго, фармуецца новая структура на наступныя гады».

Як паведаміў Андрэй Мацук, на знак салідарнасьці са сваімі калегамі з Інстытуту гісторыі звольніліся яшчэ пяцёра гісторыкаў – доктар гістарычных навук Уладзімер Тугай і чатыры кандыдаты гістарычных навук. Гэта сам Мацук, які адбыў арышт на 13 дзён паводле артыкулу 23.34 КаАП, Вадзім Аніперкаў, Андрэй Унучак і Васіль Варонін.

Паводле Мацука, іхны ліст адкрыты, да іх могуць далучыцца і іншыя супрацоўнікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG