Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Залаты глёбус»: «Ход каралевы» — найлепшы міні-сэрыял, «Борат-2» — найлепшая камэдыя


Кадар з сэрыялу "Ход каралевы"
Кадар з сэрыялу "Ход каралевы"

У Лос-Анджэлесе адбылася 78-я цырымонія ўручэньня кінапрэміі «Залаты глёбус».

Найлепшым драматычным фільмам прызналі карціну «Зямля качэўнікаў» Хлоі Чжао пра жанчыну, якая страціла працу, пагрузіла свае небагатыя пажыткі ў фургон і вырашыла стаць адной з сучасных качэўнікаў.

У намінацыі «Найлепшы фільм-камэдыя ці мюзікл» перамог «Борат: наступны фільм». Саша Барон Коэн, які сыграў у фільме галоўнага героя, узнагароджаны ў намінацыі «Найлепшы актор у камэдыі або мюзікле». Прэмію за найлепшую жаночую ролю ў камэдыі або мюзікле атрымала Разамунд Пайк (фільм «Афэрыстка»).

Найлепшым драматычным сэрыялам прызналі фільм «Карона» пра гісторыю каралевы Вялікай Брытаніі Лізаветы II. Выканаўцы роляў прынцэсы Дыяны Эма Карын і прынца Чарльза Джош О’Конар у «Кароне» сталі ўладальнікамі «Залатых глёбусаў» як найлепшыя актор і акторка ў драматычным сэрыяле. Акторка Джыліян Андэрсан атрымала «Глёбус» як найлепшая акторка другога пляну за ролю Маргарэт Тэтчар.

Міні-сэрыял «Ход каралевы» стаў уладальнікам «Залатога глёбуса» у намінацыі «Найлепшы міні-сэрыял або тэлевізійны фільм».

Найлепшым камэдыйным сэрыялам прызнаны «Шытс Крык». Кэтрын ОʼХара стала найлепшай актрысай у камэдыйным тэлесэрыяле за ролю Мойры Роўз ў «Шытс Крык».

Узнагароду «Найлепшы актор у драматычным фільме» атрымаў пасьмяротна актор Чэдвік Боўзман за ролю Леві Грына ў фільме-біяграфіі «Ма Рэйні: Маці блюзу». Найлепшай акторкай у драматычным фільме стала Андра Дэй, якая сыграла ў фільме «Злучаныя Штаты супраць Білі Голідэй».

Найлепшым акторам у тэлефільме ці міні-сэрыяле стаў Марк Руфала («Я ведаю, што гэта праўда»), а Аня Тэйлар-Джой выйграла ў намінацыі «Найлепшая акторка ў міні-сэрыяле ці тэлефільме» за ролю Бэт Гарман у тэлесэрыяле «Ход каралевы».

Уладальнікам «Залатога глёбуса» ў намінацыі «Найлепшая рэжысура» стала Хлоя Чжао за працу над фільмам «Зямля качэўнікаў».

Амэрыканскі фільм «Мінары» рэжысэра Лі Айзэка Чуна атрымаў узнагароду ў намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове».

Фільм «Душа» перамог у намінацыі «Найлепшы анімацыйны фільм». Кампазытары Трэнт Рэзнар, Атыкус Рос і Джон Батыст, якія напісалі музыку да мультфільма, атрымалі прэмію за найлепшы саўндтрэк.

Прэмію за найлепшы сцэнар атрымаў Аарон Соркін за працу над фільмам «Суд над чыкагскай сямёркай».

Прызы за найлепшыя ролі другога пляну атрымалі Дэніэл Калу («Юда і чорны мэсія») і Джодзі Фостэр («Маўрытанец»).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG