Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 85 гадоў таму Вільню і частку Віленскай вобласьці БССР перадалі Літве


Савецкая армія ўваходзіць у Вільню. 1939 год
Савецкая армія ўваходзіць у Вільню. 1939 год

Падзеі 10 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

10 кастрычніка 1939 году была падпісаная дамова паміж СССР і Літвой, паводле якой Літве адышлі Вільня і Віленская вобласьць. Перад гэтым меркавалася зрабіць Вільню сталіцай Заходняй Беларусі, аднак сталася па-іншаму. Узамен за Вільню Літва дазволіла разьмясьціць на сваёй тэрыторыі савецкія вайсковыя базы, якія неўзабаве стануць пляцдармам далучэньня Літвы да СССР.

Таксама ў гэты дзень

1577 — Магілёў і Мазыр атрымалі Магдэбурскае права.

1794 — Бітва пад Мацяёвіцамі. Пераломны бой падчас паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі. Скончыўся паразай арміі паўстанцаў і захопам у палон параненага Касьцюшкі. Параза мела вынікам трэці падзел і ліквідацыю Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага.

1923 — Атрад Юркі Моніча напаў на цягнік. За 2 кілямэтры ад станцыі Слаўнае (на перагоне Бобр — Талачын) атрад спыніў цягнік «Бэрлін — Масква», у якім ехалі замежныя дыпляматы і савецкія чыноўнікі. Замежнікі былі абрабаваныя, а камуністам на загад Моніча далі ў прысутнасьці дыпляматаў па сорак шомпалаў. Сваю частку здабычы Моніч аддаў на карысьць «Зялёнага дубу».

2006 – пачала працу сацыяльная сетка «ЎКантакце».

2007 – брытанскі гурт Radiohead апублікаваў у інтэрнэце альбом «In Rainbows». Упершыню ў гісторыі музычны альбом можна было спампаваць за грошы, прычым суму плацяжу кожны чалавек вызначаў самастойна.

2015 – адбыўся тэракт у турэцкай Анкары. Паводле афіцыйных дадзеных, загінулі 102 чалавекі.

У гэты дзень нарадзіліся

1796 Міхал Без-Карніловіч, беларускі гісторык, этнограф, вайсковы тапограф, генэрал-маёр.

1813 Джузэпэ Вэрдзі, італьянскі кампазытар.

1930Гаральд Пінтэр, брытанскі драматург, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 2005 году.

1940Кастусь Тарасаў, пісьменьнік і журналіст, аўтар гістарычнае прозы і эсэ.

Кастусь Тарасаў
Кастусь Тарасаў

1943 Валеры Галубовіч, гісторык, стваральнік навучальнага курсу «Эканамічнай гісторыі Беларусі».

1957 Леанід Дранько-Майсюк, беларускі паэт.

Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк

У памяці

1640 Мікалай Трызна, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

1739 Дамінік Рудніцкі, пісьменьнік. Пісаў вершы па-беларуску, стварыў сатырычны цыкль «Зьвярыныя гратэскі» («Ваенны паход грыбоў», «Птушыны баль», «Камара з дуба цяжкі ўпадак» і іншыя).

1783Людвік Грынцэвіч, беларускі архітэктар эпохі позьняга барока.

1833 Міхал Клеафас Агінскі, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, дыплямат, кампазытар.

Залесьсе. Сядзіба Агінскага
Залесьсе. Сядзіба Агінскага

1867 Ігнат Легатовіч, пісьменьнік і паэт, кнігазнаўца.

1938Адам Бабарэка, беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца. Памёр у ГУЛАГу. Бабарэка распрацоўваў пытаньні літаратуразнаўства і эстэтыкі, дасьледаваў літаратурны працэс. Шэраг працаў прысьвяціў творчасьці Я. Коласа, М. Багдановіча, У. Дубоўкі, М. Чарота, З. Бядулі і іншых беларускіх пісьменьнікаў.

Адам Бабарэка, 1929 г. (Беларускі дзяржаўны архіў-музэй літаратуры і мастацтва)
Адам Бабарэка, 1929 г. (Беларускі дзяржаўны архіў-музэй літаратуры і мастацтва)

1954 Аляксандар Данілевіч, выкладчык матэматыкі ў Наваградзкай і Віленскай беларускіх гімназіях, распрацоўнік тэрміналёгіі, аўтар падручнікаў.

2020Валер Шчукін, палітык, праваабаронца, журналіст.

Валер Шчукін
Валер Шчукін
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG