Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Апошні дыктатар Эўропы паміж шантажом Крамля і ціскам Захаду"


«"Апошні дыктатар Эўропы" Аляксандр Лукашэнка апынуўся паміж молатам і кавадлам», - піша газэта La Stampa. Італьянская прэса аналізуе варыянты паводзінаў кіраўніцтва Беларусі ў цяперашняй эканамічнай сытуацыі.

Аляксандар Лукашэнка непадзельна кіруе Беларусьсю апошнія 17 гадоў. Зусім нядаўна ён прысудзіў да 5-6 гадоў турмы ўсіх апазыцыйных палітыкаў, якія кінулі яму выклік падчас апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у краіне. Лукашэнка публічна выказвае пазытыўныя меркаваньні пра Гітлера, саджае ў турму журналістаў і адкрыта шкадуе аб Савецкім Саюзе ", - піша выданьне.

«І вось зараз Аляксандр Лукашэнка, "апошні дыктатар Эўропы", як яго назвала ў свой час дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс, атрымлівае ўдар палкай ад прэзыдэнта ЗША Абамы. Барак Абама паабяцаў новыя санкцыі супраць менскага аўтакрата ў дадатак да чарговых санкцыяў, прынятых супраць яго і яго паплечнікаў Эўрапейскім зьвязам, які на працягу многіх гадоў карае Лукашэнку за парушэньне індывідуальных свабодаў і за выбары, якія, як здаецца, праводзяцца па расейскай мадэлі Пуціна», - гаворыцца ў артыкуле.

"Удар насьціг беларускага дыктатара ў той момант, калі нацыянальная эканоміка, пабудаваная па савецкім шаблёне, абвальваецца пад жорсткімі ўдарамі рэальнасьці: нацыянальная валюта дэвальвуецца, золатавалютныя запасы вычэрпваюцца. Адзінай надзеяй рэжыму застаецца Масква, якая абяцала крэдыт у 3 млрд. даляраў. Але да перніка прыкладаецца пуга: у абмен Лукашэнка павінен прыватызаваць шэраг аб'ектаў, перш за ўсё ў сфэры газатранспартнай сеткі ў напрамку Эўропы. Цалкам відавочна, што пакупніком стане "Газпром", - піша газэта.

"Вусаты бацька апынуўся заціснутым у абцугі паміж Усходам і Захадам", - завяршае La Stampa.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG