Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Не служыў — не прэзыдэнт. Лукашэнка хоча ўнесьці ў Канстытуцыю новае абмежаваньне


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Кіраўнік Беларусі ў 103-й паветрана-дэсантнай брыгадзе ў Віцебску заявіў, што служба ў войску стане абавязковым патрабаваньнем для кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта, перадае БелТА.

«Які ён галоўнакамандуючы, калі ня ведае, што такое войска. Будзе рот раскрыўшы хадзіць, ты яму локшыны на вушы навешаеш, скажаш СВД, а ён падумае, што танк, – сказаў Лукашэнка. – Не служыў у войску, значыць, цябе там быць не павінна».

«Калі жанчына будзе прэтэндаваць, мы загадзя яе адправім у віцебскую брыгаду, каб яна была падрыхтаваная і магла адрозьніць БТР ад танка, БМП і гэтак далей», — дадаў Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG