Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр народны артыст Беларусі і актор Купалаўскага тэатру Генадзь Гарбук


Народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук. Фота з сайту Купалаўскага тэатру
Народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук. Фота з сайту Купалаўскага тэатру

Памёр народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук, паведамляецца на сайце Купалаўскага тэатру, дзе актор працаваў на працягу 56 гадоў. Генадзю Гарбуку было 83 гады.

Генадзь Гарбук будзе пахаваны на Алеі зорак на Ўсходніх могілках. Разьвітаньне пройдзе ў Купалаўскім тэатры 9 лютага ад 10-й гадзіны раніцы.

Вянок памяці. Генадзь Гарбук

Генадзь Гарбук нарадзіўся 24 ліпеня 1934 году ў вёсцы Глыбачка Вушацкага раёну Віцебскай вобласьці. У 1958 годзе скончыў тэатральна-мастацкі інстытут, пачынаў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску.

З 1962 году і да самай сьмерці Гарбук працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Партфоліё актора налічвае больш за сотню роляў у тэатры і кіно. Генадзь Гарбук — гэта Васіль у спэктаклі і фільме «Людзі на балоце» паводле Івана Мележа, Сымон у «Раскіданым гнязьдзе» Янкі Купалы, Зёлкін у «Хто сьмяецца апошнім» паводле Кандрата Крапівы і дзясяткі іншых роляў.

Узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР за фільм «Людзі на балоце», а таксама мэдалём Францішка Скарыны.

Фота з сайту Купалаўскага тэатру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG