Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bloomberg: кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын упершыню зрабіў візыт за мяжу


Кім Чэн Ын
Кім Чэн Ын

Кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын прыбыў зь візытам у Кітай, паведаміла са спасылкай на свае крыніцы агенцтва Bloomberg. Афіцыйнага пацьверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.

Раней пра візыт Кім Чэн Ына ў Кітай паведамлялі кітайскія выданьні. Паводле іх дадзеных, лідэр КНДР прыбыў у краіну на цягніку. Адзначаецца, што гэта першая замежная паездка для Кім Чэн Ына з моманту прыходу да ўлады ў Паўночнай Карэі ў 2011 годзе. Колькі дзён працягнецца знаходжаньне кіраўніка КНДР у Кітаі, і з кім ён там сустрэнецца, невядома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG