Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран гатовы да аднаўленьня ядзернай праграмы ў выпадку выхаду ЗША зь ядзернага пагадненьня


Міністар замежных спраў Ірану Махамад Джавад Зарыф
Міністар замежных спраў Ірану Махамад Джавад Зарыф

Іран хуткімі тэмпамі адновіць свае ядзерныя распрацоўкі, калі ЗША выйдуць з пагадненьня па іранскай ядзернай праграме, заявіў міністар замежных спраў Ірану Мухамад Джавад Зарыф у інтэрвію амэрыканскаму тэлеканалу CBS.

«Мы намецілі для сябе некалькі варыянтаў дзеяньняў, у тым ліку такія меры, якія прадугледжваюць аднаўленьне на значна большай хуткасьці нашай ядзернай актыўнасьці», — сказаў дыплямат.

Іранскі міністар папярэдзіў, што Іран можа давесьці ўзбагачэньне ўрану да 20-адсоткавага ўзроўню на працягу чатырох дзён. Пагадненьне прадугледжвае абмежаваньні на ўзбагачэньне ўрану на ўзроўні ніжэй за 4%.

Мухамад Джавад Зарыф заявіў журналістам напярэдадні, што «ў Ірану шырокае кола магчымых варыянтаў дзеяньняў як у рамках, так і за рамкамі пагадненьня. І, безумоўна, рэакцыя Ірану і сусьветнай супольнасьці (на выхад ЗША з пагадненьня — РС) будзе непрыемнай для Злучаных Штатаў».

Раней кіраўнік Арганізацыі атамнай энэргіі Ірану Алі Акбар Салехі заявіў іранскім СМІ, што адказ іранскага боку ЗША на іх выхад з ядзернага пагадненьня будзе «нечаканым» «Мы некалькі разоў казалі, што спадзяемся, што гэта (выхад ЗША — РС) не адбудзецца, але мы падрыхтаваныя такім чынам, што гэта будзе нечаканасьцю для процілеглага боку».

ЗША пагражаюць выхадам з іранскага ядзернага пагадненьня

Іран і «шасьцёрка» міжнародных пасярэднікаў — Кітай, Расея, ЗША, Вялікая Брытанія, Францыя і Нямеччына — у 2015 годзе падпісалі пагадненьне па іранскай ядзернай праграме, вядомага як Сумесны ўсёабдымны плян дзеяньняў.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп лічыць, што Іран парушае «дух» пагадненьня, праводзячы выпрабаваньні балістычных ракет, спансуючы баявы гвалт у рэгіёне і падтрымліваючы ўрад прэзыдэнта Сырыі Башара Асада. Трамп настойвае на пераглядзе пагадненьня да 12 траўня і ўвядзеньні новых абмежаваньняў на ядзерныя і ракетныя праграмы Тэгерану. У адваротным выпадку ён пагражае выхадам ЗША з пагадненьня.

Іншыя дзяржавы-ўдзельнікі пагадненьня заклікаюць Вашынгтон застацца не выходзіць зь яго, заяўляючы, што гэта лепшы спосаб прадухіліць разьвіцьцё Іранам ядзернай зброі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG