Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мастах да бацькоў дырэктара Беларускага дому ў Варшаве зноў прыходзілі сілавікі


Алесь Зарэмбюк, архіўнае фота
Алесь Зарэмбюк, архіўнае фота

Да бацькоў Алеся Зарэмбюка, дырэктара Беларускага дому ў Варшаве, чарговы раз прыходзілі супрацоўнікі крымінальнага вышуку Мастоўскага РАУС.

Сілавікі цікавіліся ў бацькоў, ці ведаюць яны аб завядзеньні трох крымінальных справаў на Алеся Зарэмбюка. Паводле якіх артыкулаў завялі справы, не патлумачылі.

Супрацоўнікі міліцыі прасілі даць ім польскі тэлефонны нумар Зарэмбюка, распытвалі бацькоў пра ягонае асабістае жыцьцё, цікавіліся ягонай дзейнасьцю і функцыямі ў Беларускім доме ў Варшаве, паведамляе «Гарадзенская праваабарона».

Кіраўнік «Беларускага дому ў Варшаве» Алесь Зарэмбюк раней паведамляў, што 21 чэрвеня на месцы яго жыхарства і рэгістрацыі ў Мастах прайшлі два ператрусы.

«Сёньня на месцы майго жыхарства і прапіскі ў Мастах прайшлі два ператрусы. Прадстаўнікі Сьледчага камітэту з Горадні дапыталі тату, зараз дапытваюць у царкве маму (мама настаўніца, вядзе ў царкве заняткі зь дзеткамі). Супраць мяне распачалі 3 крымінальныя справы», — паведаміў Алесь Зарэмбюк у Фэйсбуку.

Беларускі дом у Варшаве заснавалі ў 2012 годзе. Яго сузаснавальнік Алесь Зарэмбюк стаў палітэмігрантам у 2010-м. У Беларусі ён быў грамадзкім актывістам, дэпутатам Мастоўскага райсавету, у 2004-м балятаваўся ў Палату прадстаўнікоў, у 2010-м — у Горадзенскі абласны савет дэпутатаў. Кандыдатам на мясцовых выбарах яго зарэгістравалі, аднак КДБ завёў крымінальную справу. Алесь выехаў праз Расею ва Ўкраіну. Адтуль пераехаў у Польшчу.

Актывісты Беларускага дому ў Польшчы дапамагалі сем’ям палітвязьняў, ладзілі вулічныя акцыі. Мэрыя Варшавы вылучыла пад офіс кватэру ў цэнтры гораду. 9 верасьня 2020 году, падчас першага візыту ў Польшчу Сьвятланы Ціханоўскай, прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі перадаў ёй ключы ад будынку на вуліцы Крынічнай, 6, дзе разьмясьціўся новы офіс Беларускага дому.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG